Пасяджэнне Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў — удзельніц СНД прымае Брэст
Фота з архіва 23 верасня, Брэст . У Брэсце праходзіць 83-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў — удзельніц СНД,
У Брэсце сабраліся кіраўнікі мытных службаў Беларусі, Расіі, Узбекістана, Таджыкістана, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана. «У рамках Савета кіраўнікоў мытных службаў СНД абмяркоўваюцца пытанні ўзаемадзеяння пры забеспячэнні транзітнага перамяшчэння тавараў. Гэта асноўнае. Еўразійскі эканамічны саюз з іншымі краінамі СНД узаемадзейнічае па лініі перавозкі мытных грузаў. Гэта для мытных мэт вельмі важна. Будзем абменьвацца нашымі лепшымі практыкамі па прымяненні праграмных прадуктаў, сканіраванні транспартных сродкаў, вывучэнні атрыманых сканаграм», — адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі.
Кіраўнікі мытных службаў СНД сустракаюцца двойчы ў год. Яны абменьваюцца вопытам, абмяркоўваюць змяненні і новаўвядзенні. «Паміж пасяджэннямі заўсёды ёсць пытанні, якія трэба тэрмінова ўрэгуляваць. Такія сустрэчы даюць нам магчымасць падтрымліваць кантакты, вырашаць пытанні па парадку праходжання транспартных сродкаў паміж нашымі краінамі, якія ўзнікаюць у бізнесу», — падкрэсліў Уладзімір Арлоўскі. Сённяшні парадак дня таксама насычаны.
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў — удзельніц СНД праводзіцца для каардынацыі практычнага ўзаемадзеяння, удасканалення мытнага адміністравання і ўмацавання інтэграцыі на прасторы Садружнасці.
Акрамя гэтага, 24 верасня ў Брэсце пройдзе 55-е пасяджэнне аб’яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў — членаў ЕАЭС.
/Будзе дапоўнена/.





