Грамадства

Каля 5,6 тыс. мэтавікоў залічылі ВНУ Беларусі ў гэту прыёмную кампанію

Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . ВНУ Беларусі ў гэту прыёмную кампанію залічылі каля 5,6 тыс. мэтавікоў. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч,

«Пры плане прыёму 6,3 тыс. мэтавых месцаў дакументы падалі 9,1 тыс. прэтэндэнтаў. У выніку адбору і конкурсу, які павінен быў адбыцца па кожным заказчыку, і ўвядзення ў білет унутранага ўступнага іспыту практычнай задачы мэтавікамі залічана каля 5,6 тыс. чалавек. Гэта значыць, зыходны план выкананы на 90 працэнтаў», — расказаў Аляксандр Бахановіч.

Незанятыя мэтавыя месцы (а іх каля 700) будуць перададзены для тых, хто паступае па агульным конкурсе.

Сярод папулярных напрамкаў у мэтавікоў значыцца інжынерна-тэхнічны профіль (залічана каля 1,3 тыс. чалавек), педагагічны (амаль 1,2 тыс.), аграрны (прыкладна 700) і медыцынскі (больш як 2 тыс.).

У гэтым годзе былі ўдасканалены падыходы да прыёму мэтавікоў. «Па-першае, уведзена шыфраванне абітурыентаў пры здачы ўступных іспытаў. Па-другое, кожны заказчык спецыяліста-мэтавіка павінен быў заключыць дагавор з кожным жадаючым да апошняга дня прыёму дакументаў. Па-трэцяе, павінен быў быць забяспечаны конкурс па кожным заказчыку кадраў», — дадаў першы намеснік міністра.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»