Эканоміка

Палата прадстаўнікоў завяршыла разгляд бюджэтна-падатковага пакета законапраектаў на 2027 год

17 лістапада, Мінск . Дэпутаты на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў завяршылі разгляд бюджэтна-падатковага пакета законапраектаў на 2027 год,

Сумесна з зацікаўленымі дэпутаты дапрацавалі праект закона «Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Сёння профільная камісія ўнесла яго на разгляд у другім чытанні.

Як адзначаецца, законапраект не прадугледжвае радыкальнага перагляду падатковай сістэмы. У ім закладзены асобныя, мэтанакіраваныя карэкціроўкі, якія датычацца адміністравання, індэксацыі падатковых ставак, змянення тэрмінаў выканання абавязацельстваў.

Пры падрыхтоўцы да другога чытання законапраект рэдакцыйна скарэкціраваны. Так, нормы аб прадастаўленні льготы па падаходным падатку ў дачыненні да грашовых сродкаў, якія збіраюцца на лячэнне грамадзян, прыведзены ў адпаведнасць з указам №304 ад 7 верасня 2026 года «Аб фондах і дабрачыннай дзейнасці ў сферы аховы здароўя».
Дапрацаваны парадак вызначэння падатковай базы падаходнага падатку пры атрыманні фізічнымі асобамі даходаў ад адчужэння на платнай аснове нерухомай маёмасці ў рамках сумеснай уласнасці.

У другім чытанні прыняты таксама праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2027 год». Бюджэтная палітыка будзе накіравана на вырашэнне такіх задач, як забеспячэнне макраэканамічнай збалансаванасці і ўстойлівасці даходнай базы бюджэту з захаваннем ключавых прынцыпаў справядлівасці і эфектыўнасці падатковай сістэмы.
Згодна з законапраектам, захоўваецца сацыяльная арыентаванасць расходаў для скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі па ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва, павышэнне дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы. Першачарговае фінансаванне — стратэгічным прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Забяспечваюцца ўсе абавязацельствы па пагашэнні дзяржаўнага доўгу.

Раней у двух чытаннях быў прыняты праект закона «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2027 год».
Фота Сяргея Шэлега

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»