Грамадства

НББ падтрымала ініцыятыву аб стварэнні сістэмы абавязковага выдавецкага экзэмпляра ў Саюзнай дзяржаве

16 чэрвеня, Мінск . Адзіную сістэму абавязковага экзэмпляра неабходна стварыць у Саюзнай дзяржаве, адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дэпутат Вадзім Гігін на пасяджэнні круглага стала на тэму «Нацыянальная бібліятэка Беларусі — дзейнасць у імя творчасці і стварэння» ў НББ,

«Нам неабходна стварыць адзіную сістэму абавязковага экзэмпляра ў Саюзнай дзяржаве», — адзначыў Вадзім Гігін.

Гэта ініцыятыва абмяркоўвалася нядаўна ў час круглага стала, які адбыўся на базе Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі з удзелам беларускіх парламентарыяў.

Ён растлумачыў, што ў Саюзнай дзяржаве няма адзінай кніжнай прасторы. Выдавецкая дзейнасць не ўзгоднена, адчуваецца вялікі дэфіцыт, «а ў некаторых рэгіёнах — голад» у атрыманні кніг ад Беларусі. Апошнія паступленні беларускіх выданняў у некаторыя расійскія рэгіёны датаваны канцом 90-х гадоў.

З другога боку, Беларусь таксама зацікаўлена ў тым, каб атрымліваць актуальную расійскую інфармацыю ў рамках абавязковага саюзнага экзэмпляра.

Па выніках сустрэчы, якая адбылася на базе Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі, падкрэслена неабходнасць сінхранізацыі заканадаўства, якое рэгулюе сістэму абавязковага экзэмпляра ў Беларусі і Расіі.
Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»