«Белавія» з 25 кастрычніка запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок
Фота з архіва 18 чэрвеня, Мінск . «Белавія» з 25 кастрычніка запускае рэгулярныя рэйсы ў Бангкок, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.
Рэйсы будуць выконвацца па нядзелях на шырокафюзеляжным паветраным судне Airbus A330-200. Самалёт будзе вылятаць з Мінска ў 3.10, прыбываць у Бангкок у 17.05. Зваротны рэйс з Бангкока — у 19.05, прыбыццё ў Мінск — у 1.50 (наступнага дня).
Час для ўсіх аэрапортаў адзначаны мясцовы (розніца паміж Беларуссю і Тайландам складае 4 гадзіны).
Кошт білетаў пачынаецца ад 1704 рублёў у адзін бок і ад 3011 рублёў туды-назад. Іх ужо можна набыць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў.






