Гарачыня да +37°С: аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 30 чэрвеня
29 чэрвеня, Мінск . У дзённыя гадзіны 30 чэрвеня — 1 ліпеня (аўторак-серада) на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра складзе 30-34 градусы вышэй за нуль, месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе — плюс 35-37, у сувязі з чым аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 17-23 градусы вышэй за нуль. Днём будзе ад плюс 27 градусаў па поўначы да плюс 37 градусаў па поўдні.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.




