У свеце

Лаўроў на сустрэчы з Рубіа пацвердзіў гатоўнасць РФ да ўрэгулявання канфлікту ва Украіне 

Фота МЗС РФ 23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа пацвердзіў гатоўнасць Расіі да палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне і прыхільнасць да дамоўленасцей, дасягнутых у Анкорыджы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву МЗС РФ па выніках сустрэчы бакоў.

«Лаўроў зноў пацвердзіў гатоўнасць расійскага боку да палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту і прыхільнасць да тых прапаноў, якія былі вылучаны амерыканскім бокам на сустрэчы прэзідэнтаў РФ і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы і на якія расійскі лідар даў згоду», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У МЗС РФ таксама адзначылі, што міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа дамовіліся прадоўжыць кантакты па лініі знешнепалітычных ведамстваў, у тым ліку ў рамках удзелу дзвюх краін у рабоце міжнародных арганізацый.

Сустрэча Лаўрова і Рубіа прайшла 23 ліпеня ў сталіцы Філіпін. Сустрэча прадаўжалася каля паўгадзіны. Як расказала дыпкрыніца, ініцыятарам стаў амерыканскі бок.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»