Лукашэнка пра азімыя: сеяць цяпер трэба імгненна
Фота з архіва 25 верасня, Лагойскі раён . Сеяць азімыя цяпер трэба імгненна. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў у час рабочай паездкі ў Лагойскі раён.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідзе сяўба азімых у Мінскай вобласці. Даложана, што пасеяна ўжо 70% ад запланаваных плошчаў. Завяршыць сяўбу плануюць да 5 кастрычніка.
«Перш чым пра лес будзем гаварыць (Прэзідэнт прыехаў на прадпрыемства «АМКАДОР-ЛЕСМАШ». — Заўвага ), трэба разумець, што сеяць цяпер трэба імгненна. Не аператыўна, не хутка — проста імгненна», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў аграрыяў з улікам надвор’я ёсць усяго каля тыдня ў запасе, каб правесці сяўбу ў агратэхнічныя тэрміны і каб пасевы паспелі потым даць добрыя ўсходы.





