Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую
Валянціна Гаявая. Фота з архіва 22 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Ваш жыццёвы і творчы шлях з’яўляецца сапраўдным прыкладам высокага служэння любімай справе і цэлай эпохай у гісторыі харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Яркія сцэнічныя вобразы, створаныя Вамі, займаюць асаблівае месца ў айчыннай культурнай спадчыне. Глыбокай павагі заслугоўвае Ваш уклад у выхаванне новых пакаленняў артыстаў, якія сваёй творчасцю праслаўляюць родную Беларусь», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Гаявой доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.






