Лукашэнка заявіў аб прыездзе ў хуткім часе ў Мінск даверанай асобы Макрона
Фота з архіва 29 мая, Астана . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб прыездзе ў хуткім часе ў Мінск даверанай асобы Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Аб гэтым кіраўнікі дзяржаў дамовіліся ў ходзе тэлефоннай размовы 24 мая, расказаў беларускі лідар журналістам у Астане,
Аляксандр Лукашэнка расказаў аб просьбе з боку французскага калегі: «Я гавару: «Слухай, ну мы з табой размаўляем — гэта практычна адкрытая сувязь. Пра што мы можам з табой паразмаўляць? Пасля Ерэвана ў Маскву ты не прыехаў, у Мінск ты не прыехаў. Пра што гаварыць?» Ён мне гаворыць: «Спадар Прэзідэнт, вы можаце прыняць маю давераную асобу і з ёю пагаварыць, і каб ён прыехаў і мне ўсё гэта выклаў?»
Прэзідэнт на гэту просьбу адказаў згодай: «Я гавару: «Калі ласка, калі ты баішся ў Мінск прыляцець, прысылай сваю давераную асобу».
«На днях літаральна — у панядзелак-аўторак (не помню) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. Ён (Прэзідэнт Францыі. — Заўвага ) назваў каардынаты. І мы з ім (даверанай асобай. — Заўвага ) сур’ёзна пагаворым. Гэта яго чалавек, абсалютна давераны, ён у тэме. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць».






