Прэзідэнт

«Усіх нас аб’ядноўваюць цёплыя ўспаміны са школьнага дзяцінства». Лукашэнка павіншаваў з Днём ведаў 

1 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Першага верасня — асаблівая дата ў календары. Усіх нас аб’ядноўваюць цёплыя ўспаміны і добрыя традыцыі са школьнага дзяцінства і студэнцкага юнацтва», — гаворыцца ў віншаванні.
Словы шчырай падтрымкі ў гэты дзень кіраўнік дзяржавы адрасаваў першакласнікам. «Вашы нясмелыя і адначасова радасныя крокі па ўтульных школьных калідорах знамянуюць пачатак новага этапу жыццёвага шляху. Няхай гэта вялікая глава будзе ў вашым лёсе маляўнічай, поўнай цікавых і дзівосных адкрыццяў», — адзначыў Прэзідэнт.
Навучэнцам каледжаў, студэнтам і курсантам Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб гэты навучальны год стаў часам прафесійнага росту і наблізіў іх да дасягнення запаветных мэт.
Па традыцыі кіраўнік дзяржавы звярнуўся да педагогаў і бацькоў: «Сіл і цярплівасці ў вашай нялёгкай працы. Будзьце для нашых дзяцей прыкладам патрыятызму, мудрасці і любові. Перакананы, толькі разам мы зможам выхаваць адукаваную і разумную моладзь, гатовую працаваць на карысць Беларусі і абараняць яе, калі спатрэбіцца».
Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця, невычэрпнага энтузіязму, а самым юным даследчыкам свету ведаў — у добры шлях.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Першага верасня — асаблівая дата ў календары. Усіх нас аб’ядноўваюць цёплыя ўспаміны і добрыя традыцыі са школьнага дзяцінства і студэнцкага юнацтва.
Словы шчырай падтрымкі сёння адрасую першакласнікам. Вашы нясмелыя і адначасова радасныя крокі па ўтульных школьных калідорах знамянуюць пачатак новага этапу жыццёвага шляху. Няхай гэта вялікая глава будзе ў вашым лёсе маляўнічай, поўнай цікавых і дзівосных адкрыццяў.
Няхай для навучэнцаў каледжаў, студэнтаў і курсантаў гэты навучальны год стане часам прафесійнага росту і наблізіць да дасягнення запаветных мэт.
Паважаным педагогам і бацькам — сіл і цярплівасці ў вашай нялёгкай працы. Будзьце для нашых дзяцей прыкладам патрыятызму, мудрасці і любові. Перакананы, толькі разам мы зможам выхаваць адукаваную і разумную моладзь, гатовую працаваць на карысць Беларусі і абараняць яе, калі спатрэбіцца.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця, невычэрпнага энтузіязму, а самым юным даследчыкам свету ведаў — у добры шлях.
Аляксандр Лукашэнка.
1 верасня 2026 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»