Прэзідэнт

Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў мытных справах

Фота з архіва 24 жніўня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня падпісаў указ нумар 291, якім у якасці асновы для правядзення перагавораў адобраны праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Зімбабвэ аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. Аб гэтым паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.

Пагадненнем вызначаюцца асноўныя формы супрацоўніцтва бакоў, парадак аказання ўзаемнай дапамогі ў мэтах належнага прымянення мытнага заканадаўства, арганізацыі абмену інфармацыяй, а таксама ўзаемадзеяння па спыненні і расследаванні мытных правапарушэнняў.

Рэалізацыя пагаднення дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць выканання мытнымі органамі задач па абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»