Прэзідэнт

Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ганы Джонам Драмані Махамам

8 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Гана Джонам Драмані Махамам, які робіць афіцыйны візіт у Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі двухбаковых адносін. Развіццё супрацоўніцтва з Ганай ажыццяўляецца ў рамках пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі комплекснай задачы па наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў з перспектыўнымі партнёрамі на Афрыканскім кантыненце.

Перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Джона Драмані Махамы пройдуць у Палацы Незалежнасці. Перш за ўсё прэзідэнты абмяркуюць праекты ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а менавіта — комплекснай механізацыі сельскай гаспадаркі Ганы, умацавання яе харчовай бяспекі. Лідары краін таксама разгледзяць перспектывы ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы па такіх прыярытэтных напрамках, як адукацыя і медыцына.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, якія пашыраць і ўмацуюць двухбаковую дагаворна-прававую базу ў розных сферах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»