Халаднаваты дзень з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі 7 ліпеня
7 ліпеня, Мінск . У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі. Часам пройдуць дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 16-22 градусы вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






