Гродзенскі «Рытм» выйграў бронзу жаночага чэмпіянату краіны па хакеі на траве
Фота з архіва 22 чэрвеня, Мінск . «Рытм» з Гродна заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд сезона-2025/26,
Барацьбу за бронзу самы тытулаваны клуб краіны вёў з «Тэкстыльшчыкам» з Баранавіч. На старце серыі ў Брэсцкай вобласці 15 і 16 чэрвеня каманды абмяняліся перамогамі, трэці паядынак у Гродне 20 чэрвеня завяршыўся на карысць гаспадынь пляцоўкі (4:1), чацвёртую гульню на наступны дзень «Рытм» таксама пакінуў за сабой — у выніку 3:1 у матчы і серыі.
Каманда з захаду краіны стала бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства трэці раз запар. Рэгулярны чэмпіянат сезона-2025/26 «Рытм» скончыў чацвёртым, адстаўшы ад «Тэкстыльшчыка» на 8 ачкоў. У плэй-оф гродзенкі ўступілі «Мінску» (0:2), які затым у фінале разабраўся са смалявіцкай «Вікторыяй» (3:0).
Чэмпіёнам краіны па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд стаў брэсцкі «Будаўнік», тройку прызёраў дапоўнілі ХК «Мінск» і ХК «Гомель». Клубны сезон завершаць вырашальныя матчы Кубка Беларусі: хлопцы разыграюць другі па значнасці ўнутраны трафей з 24 па 26 чэрвеня, дзяўчаты — у пачатку ліпеня.






