Чацвёра беларусаў выйшлі ў фіналы на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Партугаліі
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі 5 ліпеня, Мінск . Чацвёра беларускіх спартсменаў сталі фіналістамі чацвёртага этапу Кубка свету па скачках на батуце 2026 года ў партугальскай Каімбры,
У мужчынскім паўфінале выступілі 24 лепшыя ўдзельнікі кваліфікацыйнай стадыі, далей прайшла мацнейшая васьмёрка. З трэцяга месца ў фінал адабраўся Іван Літвіновіч, пяты рэзультат паказаў Андрэй Буйлоў. Яшчэ адзін беларус Станіслаў Яскевіч быў шостым, але завяршыў выступленні ў індывідуальных скачках з-за ліміту на двух фіналістаў ад адной краіны.
У дзяўчат пераможца кваліфікацыі Кацярына Яршова ў паўфінале стала шостай, а топ-3 замкнула яе сяброўка па камандзе Віялета Бардзілоўская. Абедзве нашы дзяўчаты прайшлі ў фінал, а Злата Мініахметава скончыла спаборніцтвы на дзясятай пазіцыі. Асабістыя медалі турніру ў Партугаліі будуць разыграны сёння вечарам.
Таксама 5 ліпеня адбудуцца фіналы ў сінхронных скачках, адбор у якія будзе зроблены днём. І ў мужчынскім, і ў жаночым заліках нашу краіну прадставяць па дзве пары. На трох папярэдніх этапах Кубка свету па скачках на батуце беларускія спартсмены заваявалі 13 медалёў (7-3-3).






