Мінабароны РФ паабяцала ўзмацніць удары па ваенных аб’ектах Кіева пасля атакі Масквы БПЛА і ракетамі
Фота ТАСС 20 верасня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Мінабароны Расіі ў адказ на масіраваную атаку БПЛА і ракетамі паабяцала ўзмацніць удары па ваенных аб’ектах у Кіеве. Аб гэтым гаворыцца ў заяве расійскага ваеннага ведамства, паведамляе БЕЛТА.
У Мінабароны заявілі, што Кіеў паспрабаваў сарваць выбары ў Дзярждуму РФ, пачаўшы 19 і 20 верасня спробу масіраванай атакі па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з прымяненнем БПЛА і крылатых ракет «Фламінга». Паводле даных ведамства, за суткі над расійскімі рэгіёнамі быў збіты 1951 ударны беспілотны лятальны апарат і восем крылатых ракет вялікай далёкасці. Яшчэ адна ракета адхілілася і ўпала ў бязлюднай мясцовасці.
Пры гэтым усе запушчаныя ракеты «Фламінга» знішчаны расійскімі сродкамі СПА на падлёце да грамадзянскіх аб’ектаў маскоўскага рэгіёна. «Спроба масіраванай атакі на Маскву правалілася», – канстатавалі ў Мінабароны РФ.
«У адказ на атакі кіеўскага рэжыму па грамадзянскіх аб’ектах на тэрыторыі Расіі Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі прадоўжаць і ўзмоцняць удары высокадакладнай зброяй па ваенных аб’ектах у Кіеве», — заявілі ў расійскім ваенным ведамстве.-0-




