Ад магутнай тэхнікі да міні-цяпліцы і прыгажуноў-скакуноў. Чым здзіўляюць на «Белагра-2026»
Буйнейшая аграпрамысловая выстаўка «Белагра-2026» адкрылася ў Мінску. Экспазіцыя размясцілася як у будынку Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра, так і на прылеглай да яго пляцоўцы, выклікала ажыятаж. Айчынныя і замежныя вытворцы прадэманстравалі навінкі прадуктовай лінейкі. Свае распрацоўкі прэзентавалі вучоныя. Як прайшоў старт Беларускага аграпрамысловага тыдня — у рэпартажы .
Маштабная падзея
У гэтым годзе пляцоўка аб’яднала больш за 570 удзельнікаў з 12 краін. У першы дзень яе наведала вялікая колькасць замежных дэлегацый, пачэсныя госці.
У час урачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка адзначыў, што з году ў год расце ўзровень выстаўкі. «Белагра» дае магчымасць шырока прадставіць беларускую тэхніку, ацаніць на смак прадукты харчавання, якія пастаўляюцца ў многія краіны свету.
Генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юй са свайго боку заўважыў, што Беларусь адыгрывае важную ролю ў пытанні харчовай бяспекі.
/Будзе дапоўнена/.




