Грамадства

«Гэта палітычныя гульні». Эксперт усумніўся ў гатоўнасці Еўропы адмовіцца ад спансіравання Украіны

Фота АР Навіны сюжэта «Праект «У тэме»» Супярэчнасці ўнутры ЕС тармозяць міжнародны дыялог і вядуць да крызісу аб’яднання — Спіцын «Еўропа яшчэ наплачацца». Для каго нацысцкая ідэалогія ва Украіне можа павярнуцца «галаўным болем»? 20 лістапада, Мінск . Выказванні еўрапейскіх палітыкаў аб нежаданні фінансаваць канфлікт ва Украіне могуць выкарыстоўвацца толькі для вырашэння ўнутрыпалітычных задач у сваіх краінах. Такі пункт гледжання ў праекце БЕЛТА «У тэме» выказаў ваенны эксперт Мікалай Бузін.

«Еўрапейскі саюз мае мноства ўнутраных праблем. Вынікам рэальных працэсаў, якія адбываюцца ў Еўрасаюзе, з’яўляюцца выказванні шэрага палітыкаў аб тым, што яны не будуць фінансаваць вайну ва Украіне, — сказаў Мікалай Бузін. — Людзі ўсё разумеюць і задаюць пытанне сваім урадам: «Чаму мы павінны аплачваць чужыя расходы?»

Эксперт мяркуе, што з улікам гэтага некаторыя еўрапейскія палітыкі выкарыстоўваюць тэму канфлікту ва Украіне для вырашэння ўнутрыдзяржаўных задач. На яго думку, такога падыходу прытрымліваюцца польскія палітыкі. «Усе гэтыя выказванні — гэта палітычныя гульні. Польскі народ хоча чуць гэта, і яму кажуць: «Калі вы выбераце мяне, я не буду займацца Украінай». Пакуль гэта палітычныя гульні, рэальных захадаў не робіцца», — перакананы Мікалай Бузін.

Як адзначыў эксперт, нават у выпадку рэальнай гатоўнасці тых або іншых краін адмовіцца ад фінансавай і ваеннай дапамогі Украіне кіраўніцтва Еўрасаюза будзе аказваць усялякі націск на гэтыя дзяржавы. «Ну паспрабуе тая ж Чэхія «выскачыць»… Ёй перакрыюць кісларод і прымусяць працаваць у інтарэсах аб’яднанай Еўропы», — упэўнены ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»