Культура

Фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску сабраў гасцей і ўдзельнікаў з 14 краін

26 лістапада, Віцебск . У канцэртнай зале «Віцебск» адбылося ўрачыстае адкрыццё XXXVII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC),
Галоўнай падзеяй фестывалю стане конкурс сучаснай харэаграфіі, які з гэтага года будзе праходзіць толькі ў міжнародным фармаце. Да пачатку ўрачыстага адкрыцця яго ўдзельнікі наладзілі дзейства-перформанс. «Гэты конкурс стаў візітнай карткай культурнай сталіцы нашай краіны. Фестываль заслужана лічыцца адным з лепшых, на якім збіраюцца самыя лепшыя і таленавітыя калектывы. У гэтым годзе сюды прыехалі прадстаўнікі з 14 краін. Аўтарытэт конкурсу вядомы далёка за межамі нашай краіны, фактычна ва ўсім свеце», — сказаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Павел Муравейка і пажадаў удзельнікам новых перамог і здзяйсненняў, крэатыўных ідэй і трэндавых рашэнняў у развіцці сучаснай харэаграфіі. У другім аддзяленні публіцы паказалі аднаактовыя балеты «Вясельны картэж» і «Заслона» ў выкананні артыстаў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета імя Леаніда Якабсона, які ў гэтым годзе святкуе 60-годдзе. Візуальнае афармленне першай пастаноўкі — касцюмы і дэкарацыі — створана па матывах палотнаў Марка Шагала, а суправаджальная музыка Дзмітрыя Шастаковіча ў свой час была прысвечана яшчэ аднаму знакамітаму ўраджэнцу Віцебска — савецкаму музыказнаўцу Івану Салярцінскаму.
У гэты ж дзень на фестывалі адкрылася выстава «Спроба раўнавагі» мастака з Мінска Аляксандра Дзямідава, пачалі працаваць фотаэкспазіцыі. Паралельна для ўдзельнікаў прайшлі майстар-класы, лабараторыя танцавальнай крытыкі.
Фота Аляксандра Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»