Дзіця прастудзілася. Колькі дзён можна адсутнічаць у школе без меддаведкі, расказалі ў Мінадукацыі
Фота Pexels 29 лістапада, Мінск . Колькі дзён можа адсутнічаць у школе без прадстаўлення медыцынскай даведкі дзіця, якое прастудзілася, расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у эфіры тэлеканала СТБ, .
Пытанні атрымання медыцынскага допуску да заняткаў у дзіцячых калектывах вызначаны сумесна двума ведамствамі: Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам аховы здароўя.
«Калі дзіця прастудзілася і хварэе да пяці дзён, то няма неабходнасці пацвярджэння ўрача на допуск назад у калектыў равеснікаў у дзіцячы сад або ўстанову адукацыі», — падкрэсліў Аляксандр Кадлубай.
Такое рашэнне дзейнічае не першы месяц. «Яно было прынята, каб не перагружаць установы аховы здароўя. Гэта разумна. Маці можа пакінуць дзіця з лёгкай прастудай дома, падлячыць яго, каб хвароба не развілася і яно не заразіла каго-небудзь у дзіцячым калектыве», — расказалі ў Міністэрстве адукацыі.
Больш актуальных навін і аналітыкі глядзіце на VIDEOBEL.BY





