Гендырэктар ФАО высока ацаніў уклад Лукашэнкі ў паспяховае развіццё Беларусі
Цюй Дун’юй 1 чэрвеня, Мінск . Генеральны дырэктар Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун’юй высока ацаніў уклад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў паспяховае развіццё Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з беларускім лідарам у Мінску,
«Вы вядомы не толькі ў Расіі, Кітаі. Вы вядомы палітык ва ўсім свеце, — сказаў Цюй Дун’юй, звяртаючыся да кіраўніка беларускай дзяржавы. — Я хацеў бы выказаць сваю ўдзячнасць і найвышэйшую ацэнку таму ўкладу, які вы ўносіце ў развіццё Беларусі. Асабліва каштоўна тое, што вы зрабілі з моманту набыцця краінай незалежнасці ў 1990-х да моманту яе росквіту — цяпер Беларусь з’яўляецца краінай з сярэднім узроўнем даходу. І гэты працэс ажыццяўляўся ў вельмі цяжкіх умовах. Гэта значыць, была праведзена велізарная праца».
«Вы прадэманстравалі выдатны баланс паміж палітычным падыходам, стабільнасцю, эканамічным развіццём і сацыяльнай абаронай», — падкрэсліў генеральны дырэктар ФАО.






