ДПК: уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш як 160 грузавых і 210 легкавых аўто
Фота з архіва 19 чэрвеня, Мінск . Уезду ў Еўрасаюз чакаюць больш як 160 грузавых і 210 легкавых аўто, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце (ДПК).
Чарга легкавых аўтамабіляў фіксуецца толькі на польскім напрамку. Па стане на 10.00 перад пунктамі пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») і «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») — 175 і 38 легкавых аўто адпаведна. За суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 31 працэнт аўто ад нормы.
Каля 90 адзінак грузавога транспарту чакаюць уезду ў Літву перад пагранпераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»). Літоўскія кантралюючыя службы аформілі 19 працэнтаў велікагрузаў.
Больш за 70 фур знаходзяцца перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» («Казловічы»), па гэтым маршруце ў ЕС прайшло 38 працэнтаў аўто ад нормы.






