Эканоміка

Доследны ўзор шахтавай машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках стварылі на МТЗ

Фота МТЗ 14 верасня, Мінск . На Мінскім трактарным заводзе стварылі доследны ўзор шахтавай машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Гэта сумесны праект прадпрыемства і ААТ «Беларуськалій». Кампанія зацікаўлена ў пашырэнні парку спецыяльных аўтамабіляў. Спецыялісты МТЗ выязджалі ў Салігорск, дзе спускаліся ў шахту Бярозаўскага рудніка на глыбіню 425 м для вывучэння асаблівасцей работы тэхнікі пад зямлёй.

У бліжэйшы час на салігорскім прадпрыемстве пачнуцца выпрабаванні шахтавай машыны BELARUS МТ-902.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»