Грамадства

Да акцыі «Дай лесу новае жыццё!» у Воранаўскім раёне далучыліся амаль 250 чалавек

23 кастрычніка, Воранаўскі раён . Каля 250 чалавек — работнікі Гродзенскага аблвыканкама і актывісты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — прынялі сёння ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!» у Воранаўскім раёне. Новы лес пасадзілі на тэрыторыі больш як 10 га,

Традыцыйна беларусы з самага старту акцыі «Дай лесу новае жыццё!» актыўна далучыліся да работ па аднаўленні ляснога фонду пасля непагоды і ўсыхання насаджэнняў.

Лясныя культуры высадзілі з закрытай каранёвай сістэмай па схеме змяшэння. Гэта рады елкі, сасны і бярозы. Работы разгарнуліся менавіта ў Воранаўскім раёне невыпадкова. Толькі ў 2026 годзе лясы рэгіёна неаднаразова цярпелі ад стыхіі: ветраломы і навальнічныя франты пашкодзілі 1 тыс. 785 га лесу. З іх 445 га прыпадаюць на тэрыторыю Лідскага лясгаса — аднаго з найбольш пацярпелых участкаў не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў рэспубліцы.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў падкрэсліў важнасць аб’яднання намаганняў у аднаўленні лясоў. «Здарылася надзвычайная сітуацыя — ураган. І дабавілася работы леснікам шматразова. Стыхія, што тут бушавала, паваліла дрэвы, на якія мы разлічвалі. Трэба іх тэрмінова было перапрацаваць. Гэта вялікія сілы людзей, механізацыі і тэхнікі. А цяпер трэба аднавіць тыя месцы, — сказаў Юрый Караеў. — Мы за нейкі адзін раз разава масава адновім пашкоджанае, яшчэ і перавыканаем план. Беларусь адна з нямногіх краін, чым мы можам ганарыцца, якая не проста высякае лес, а аднаўляе і яшчэ больш узнаўляе».
Як адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, спецыялісты, актывісты ФПБ сёння працуюць ва ўсіх абласцях краіны. «На працягу ўсёй акцыі мы працуем на тых пляцоўках, дзе гэта неабходна. Лясніцтвы падрыхтавалі адпаведныя пляцоўкі. А нашы спецыялісты нават практычна не маюць патрэбу ў дадатковым інструктажы, таму што ўжо нядрэнна ведаюць парадак пасадкі лесу, парадак работы з інструментам, тэхніку бяспекі. І дружна, арганізавана пачалі работу. Мы добра ведаем, што значыць для краіны лес, што значыць  яго аднавіць, — сказаў Юрый Сянько. — Сёння няма дажджу, грунт вільготны, таму саджанцы, як кажуць спецыялісты лясгаса, будуць добра прыжывацца, і працэнт прыжывання будзе вельмі высокім. Мы бачым, наколькі гэта важна для нашай краіны, для нашай вытворчасці, для экалогіі. Таму мы робім вялікую справу».
Фота Леаніда Шчаглова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»