Грамадства

Давер да беларускіх дзяржаўных СМІ расце — Мыслівец 

Фота з архіва 23 верасня, Мінск . Давер да беларускіх дзяржаўных СМІ расце. Аб гэтым паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец, каменціруючы вынікі комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня, .

Дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі давяраюць 63,8% беларусаў. «Гэтыя лічбы сведчаць пра аб’ектыўна высокі попыт насельніцтва краіны на дакладную і якасную інфармацыю. Гродзенская вобласць вызначаецца максімальна высокім узроўнем даверу насельніцтва да дзяржаўных СМІ — 87,6%. Пры гэтым у цэлым у розных абласцях краіны ўзровень даверу да дзяржаўных СМІ адносна раўнамерны, — адзначыў Мікалай Мыслівец. — Зыходзячы са шматгадовай практыкі правядзення сацыялагічных даследаванняў, можна канстатаваць, што давер да беларускіх дзяржаўных СМІ расце з кожным годам. Такая тэндэнцыя дае магчымасць гаварыць аб іх усё большай папулярнасці і запатрабаванасці з боку беларускай аўдыторыі медыя».
Давер да СМІ — гэта перш за ўсё перакананасць з боку аўдыторыі ў дакладнасці масавай інфармацыі. «Высокі ўзровень даверу дзяржаўным СМІ, згодна з данымі маштабнага сацыялагічнага даследавання, абумоўлены значным попытам грамадскасці на дакладную, аб’ектыўную і змястоўную інфармацыю. Ва ўмовах сусветнай інфармацыйнай турбулентнасці, для якой характэрна актыўнае распаўсюджванне фэйкаў і тэхналогій маніпулявання грамадскай думкай, беларускі глядач, чытач, карыстальнік сеткавай прасторы хочуць атрымліваць праўдзівую інфармацыю аб падзеях, што адбываюцца ў краіне і свеце. Айчынная журналістыка і беларуская медыяпрастора ў цэлым упэўнена рэагуюць на знешнія інфармацыйныя выклікі і пагрозы, якія ідуць ад інфармацыйных рэсурсаў недружалюбных дзяржаў, у тым ліку і на неабгрунтаваныя блакіроўкі рэсурсаў дзяржаўных СМІ на відэахостынгу YouTube. Развіццё аўтарскай журналістыкі, тэматычная рознабаковасць, арыентацыя на аналітычны кантэнт і актыўнае прыцягненне да каменціравання актуальнага інфармацыйнага парадку дня экспертаў з самых розных сфер прывялі да таго, што дзяржаўныя СМІ — менавіта тая платформа, якую актыўна наведвае беларуская аўдыторыя для атрымання аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі», — адзначыў дырэктар Інстытута сацыялогіі.

Сацдаследаванне праводзіў у ліпені — жніўні 2026 года Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). У ім прынялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Першую частку вынікаў сацдаследавання, якая датычыцца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прэзентавалі ў Мінску 10 верасня. Другая — па грамадска-палітычнай тэматыцы — была прадстаўлена 16 верасня. Сёння сацыёлагі падзяліліся вынікамі трэцяй часткі сацдаследавання, якая датычыцца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»