Вальфовіч заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у прыгранічныя вобласці Расіі
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва 2 ліпеня, Мінск . Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію, асабліва ў прыгранічныя вобласці,
Аляксандр Вальфовіч пракаменціраваў сітуацыю з беларускім аўтобусам. «Мы ж папярэджвалі, Прэзідэнт неаднаразова выступаў і гаварыў: паважаныя беларусы, устрымайцеся ад паездак сёння ў Расію, асабліва ў прыгранічныя вобласці. Там кожны дзень падаюць беспілотнікі, адбываюцца такія нядобрыя выпадкі. Мы не закрывалі граніцы, гэта рашэнне кожнага — ехаць ці не ехаць. Гэта не аўтобус арганізаванай экскурсіі, гэта не нейкая школа, не спартыўнае таварыства, не ад нейкага міністэрства, ведамства. Гэта абсалютна прыватныя паездкі розных грамадзян нашай Беларусі, якія вырашылі паехаць у Анапу на Чорнае мора. Думка добрая, цудоўная, але пры руху туды яны ставяць сябе, несумненна, пад вялікую небяспеку. І гарантаваць такую бяспеку ні адна аўтобусная экскурсійная фірма не зможа сёння», — сказаў ён.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі шмат цудоўных месцаў адпачынку. «У нас шмат азёр, рэк, лясоў, прыгожых мясцін, куды можна паехаць, узяць палатку і адпачыць з сям’ёй, цывілізавана, культурна, атрымліваючы асалоду ад прыроды. Можна знайсці і іншыя спосабы адпачынку на тэрыторыі нашай любімай Беларусі. Паважаныя суайчыннікі, устрымайцеся сёння ад паездак. Вы ставіце пад небяспеку і сябе, і сваіх блізкіх, тых, хто з вамі едзе. Гарантаваць бяспеку ў такіх паездках вам ніхто не зможа, пакуль не спыніцца спецыяльная ваенная аперацыя. Трэба думаць сваёй галавой, прымаць правільнае рашэнне», — заклікаў ён.






