Грамадства

Гарачае надвор’е абяцаюць сёння сіноптыкі. Але раяць захапіць парасоны і дажджавікі

13 ліпеня, Мінск . Навальніцы, месцамі моцныя дажджы і да плюс 30 градусаў. Такое надвор’е чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер паўночна-заходні, паўночны ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература днём — ад 24 да 30 градусаў.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»