Дажджы і парывісты вецер прагназуюцца ў Беларусі 19 лістапада
Фота з архіва 18 лістапада, Мінск . У Беларусі 19 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Часам пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём месцамі парывы могуць дасягаць да 14 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 2-7, максімальная днём — 5-10 градусаў цяпла.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY.






