Ці вернуцца тарыфы з безлімітным інтэрнэтам, расказалі ў Мінсувязі
Фота з архіва 25 чэрвеня, Мінск . Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» расказаў, ці вернуцца ў Беларусь тарыфы мабільных аператараў з безлімітным інтэрнэтам,
«Яны і цяпер не адменены. У адпаведнасці з пастановай Мінсувязі нумар 38 ад 22 снежня 2025 года на безлімітных тарыфных планах ёсць 30 ГБ на неабмежаванай скорасці. Далей абмяжоўваецца толькі скорасць, але не аб’ём трафіку», — адзначыў Павел Ткач.
Паводле яго слоў, асноўная прычына такіх абмежаванняў заключаецца ў тым, што пры абсалютным безліміце быў дысбаланс нагрузкі на сетку. «Асабліва ў вячэрні час, калі людзі актыўна пачынаюць глядзець сацыяльныя сеткі. У гэты час нярэдка адбывалася не зусім мэтавае выкарыстанне сотавай сувязі. Таму што, былі такія выпадкі ў практыцы, калі чалавек купляе адну SIM-картку і пачынае раздаваць інтэрнэт для ўсіх пяцярых членаў сям’і і на тры вялікія тэлевізары. Відавочна, што пры гэтым мучацца іншыя карыстальнікі інтэрнэту. Мы першапачаткова не праектавалі сеткі сотавай сувязі для прагляду 4K-кантэнту адразу на трох устройствах. Таму такія абмежаванні — гэта элемент нейкага стрымлівання», — растлумачыў Павел Ткач.
Ён падкрэсліў, што сусветная практыка паказвае, што амаль нідзе няма абсалютнага безліміту.
«Мы плануем у далейшым пры павелічэнні ёмістасці сеткі гэту пастанову мяняць і ліміт спажывання будзе павялічаны», — дадаў Павел Ткач.






