Прэзідэнт

Чым цяпер зоймецца былы віцэ-прэм’ер Шулейка? Лукашэнка падзяліўся падрабязнасцямі

23 лістапада, Мінск . Былы віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка, які курыраваў ва ўрадзе сферу АПК, накіроўваецца на працу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні,

«Юрый Вітольдавіч Шулейка ў нас накіроўваецца на працу на канкрэтны ўчастак у Гродзенскую вобласць. Гэта таксама для нас такая добрая падмога ў Гродзенскай вобласці. І ён павінен разумець, што туды не адпачываць ідзе. А мы ад яго чакаем, я перш за ўсё чакаю, выніку ў галіне сельскай гаспадаркі і арганізацыі справы ў сельскай гаспадарцы і ў перапрацоўцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён даручыў актыўна падцягваць і падключаць Юрыя Шулейку да адпаведнай работы ў рэгіёне.

Як паведамлялася, новым віцэ-прэм’ерам па пытаннях АПК назначаны Аляксандр Ломскі, які да гэтага часу займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Брэсцкай вобласці. А да гэтага працаваў на пасадзе першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»