Грамадства
Цёпла і без ападкаў будзе ў Беларусі 18 верасня
18 верасня, Мінск . У Беларусі сёння ў ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаецца туман, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер днём прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с. Тэмпература паветра днём будзе 16-22 градусы.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






