Грамадства

Перасовачны музей «Поезд Перамогі» першы прыпынак зрабіў у Брэсце 

21 чэрвеня, Брэст . Унікальны перасовачны музей «Поезд Перамогі» прыбыў у Беларусь і свой першы прыпынак зрабіў у Брэсце,
У Беларусі праект рэалізуецца Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Свой шлях па Беларусі «Поезд Перамогі» пачынае менавіта з Брэста — горада, які першым прыняў удар нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1941 года і апошнім быў вызвалены ў ліпені 1944-га. Адміністратар праекта Настасся Бабанава расказала, што музей уяўляе сабой першую ў свеце імерсіўную выстаўку, размешчаную ў перасовачным саставе. «Выстаўка прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя выбудавана ад мірнага часу да Перамогі, уключаючы абарону Брэсцкай крэпасці і бітву пад Масквой. Апошні вагон — трафейны. Дзякуючы мультымедыйным рашэнням наведвальнікі могуць глядзець дадатковыя матэрыялы на тач-панэлях, выкарыстоўваць VR-акуляры, бачыць эфект руху поезда. Аўдыягід расказвае асабістую гісторыю персанажа, што стварае глыбокае акунанне ў падзеі», — адзначыла Настасся Бабанава.
Паводле яе слоў, цікавасць да экспазіцыі праяўляюць і дарослыя, і дзеці. «Людзям складана ўявіць, што прастора ўнутры поезда можа выглядаць інакш. Унутранае ўбранне вагонаў поўнасцю зменена і дапоўнена скульптурнымі кампазіцыямі. Дарослыя прыводзяць дзяцей, каб паказаць гісторыю наглядна. Праект існуе ўжо шэсць гадоў і ў Беларусь прыязджае пяты раз», — дадала Настасся Бабанава. Экскурсія праводзіцца з аўдыягідам і доўжыцца 45 мінут. У адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 12 чалавек. У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю наведванне арганізавана для груп жыхароў рэгіёнаў па запрашальных білетах. У Брэсце «Поезд Перамогі» можна наведаць 21-22 чэрвеня. Прыпынак арганізавалі ля Музея чыгуначнай тэхнікі на праспекце Машэрава. Аднымі з першых экспазіцыю ўбачылі ўдзельнікі культурна-адукацыйнага праекта «Поезд Памяці». Таксама перасовачны музей можна будзе наведаць 23 чэрвеня ў Баранавічах, 24-25 чэрвеня ў Гродне, 26-27 чэрвеня ў Гомелі, 28-29 чэрвеня ў Магілёве, з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Віцебску, з 2 па 5 ліпеня ў Мінску. 
Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»