Спорт

Беларусы Ярмоленка і Літвінаў сталі пятымі ў байдарцы-двойцы на этапе Кубка свету 

Фота Мінспорту 10 мая, Мінск . Беларускія спартсмены выступілі ў двух фіналах дзённай праграмы нядзелі на першым этапе Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ 2026 года,

Спаборніцтвы праходзяць у венгерскім Сегедзе. У фінале на 500-метроўцы ў мужчынскай байдарцы-двойцы нашы Дзяніс Ярмоленка і Уладзіслаў Літвінаў фінішавалі пятымі, тройку прызёраў склалі экіпажы з Германіі, Венгрыі і Партугаліі. На аналагічнай дыстанцыі ў адзіночцы беларускі байдарачнік Мікіта Борыкаў размясціўся на сёмай пазіцыі, перамогу атрымаў Джын ван дэр Вестхейзен з Аўстраліі.

Таксама сёння наша канаістка Юлія Трушкіна замкнула дзясятку ў спрынце на 200 м, Станіслаў Савельеў і Ілья Верашчака паказалі 12-ы рэзультат на 500-метроўцы ў каноэ-двойцы, а ў байдарцы-двойцы на гэтай жа дыстанцыі ў дзяўчат Іна Саўчук і Уладзіслава Скрыганава занялі 17-е месца. Праграму першага этапу Кубка свету ў Сегедзе завершаць мужчынскія і жаночыя заезды ў адзіночках на 5 км.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»