«Завяршылі дамашнюю серыю на пазітыўнай ноце». Брылін пасля матча «Дынама» і СКА
Сяргей Брылін 9 кастрычніка, Мінск . Галоўны трэнер хакейнага мінскага «Дынама» Сяргей Брылін падвёў вынікі паядынку супраць СКА ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ,
У заключным матчы дамашняй серыі мінчане абыгралі пецярбуржцаў з лікам 4:2. Дубль за «зуброў» аформіў Станіслаў Галіеў, па шайбе дабавілі Ксаўе Уэле і Данііл Сацішвілі. Крыс Цірні аддаў дзве галявыя перадачы, а Сяргей Кузняцоў набраў ачкі ў трэцім паядынку запар.

«Вельмі важная перамога над моцным сапернікам. Мы гаварылі хлопцам, што трэба завяршыць серыю на пазітыўнай ноце. Праўда, пачалі матч павольна, не паспявалі за хуткімі нападаючымі гасцей. Прайгравалі барацьбу і не маглі доўга ўтрымаць шайбу, з-з чаго пастаянна засядалі ў сваёй зоне, — сказаў Брылін. — Але хлопцы — малайцы, правільна адрэагавалі. Пасля перапынку дабавілі ў катанні, энергіі і барацьбе, дзякуючы чаму выраўнавалі гульню і скарысталіся сваімі шанцамі. У трэцім перыядзе забілі важныя галы і выстаялі ў канцоўцы».


Для форварда мінчан Алекса Ліможа матч супраць СКА стаў першым у сезоне пасля вяртання з лазарэта. Далей сталічны клуб адправіцца на выезд — 10 кастрычніка «Дынама» згуляе з «Лакаматывам» у Яраслаўлі, а 12 кастрычніка сустрэнецца з «Шанхайскімі Драконамі» ў Санкт-Пецярбургу.
Фота Сяргея Шэлега, Дзяніса Касцючэнкі





