Спорт

Беларускі заваявалі чатыры медалі на юніёрскім турніры па дзюдо ў Краснаярску

Фота belarusian_judo_federation 14 чэрвеня, Мінск . Беларускія спартсменкі заваявалі чатыры медалі на міжнародных спаборніцтвах па дзюдо сярод юніёраў памяці Уладзіміра Гулідава ў Краснаярску,

У актыве нашай каманды адзін сярэбраны і тры бронзавыя медалі. Адразу дзве ўзнагароды былі здабыты ў вазе да 52 кілаграмаў. Дзіяна Грыгарэнка дайшла да фіналу, дзе ўступіла Сабіне Азаматавай з Узбекістана. У паўфінале Азаматава выбіла іншую беларуску Кацярыну Вішняк, якая стала ўладальніцай бронзы. Таксама трэція месцы ў сваіх катэгорыях занялі Арына Макеенка (да 48 кг) і Соф’я Лісоўская (да 63 кг).

У хлопцаў блізкія да медалёў былі нашы Ягор Талако (да 81 кг), Максім Стракун (да 90 кг) і Яўген Мораў (да 100 кг), але ўсе трое прайгралі свае схваткі за бронзу. Усяго ўдзел у мемарыяле Гулідава прынялі каля 250 юніёраў і юніёрак да 21 года, у тым ліку 20 беларусаў. Таксама ў Краснаярску былі прадстаўлены атлеты з Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Манголіі, Таджыкістана, Узбекістана, Францыі і Малдовы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»