Эканоміка

Беларусь і Інданезія падпісалі пагадненні аб пастаўках сухой малочнай прадукцыі

Фота з архіва 1 ліпеня, Мінск . Беларусь і Інданезія падпісалі пагадненні аб пастаўках сухой малочнай прадукцыі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў у складзе ўрадавай дэлегацыі прыняў удзел у беларуска-інданезійскім бізнес-форуме, які прайшоў у Джакарце. Для ўдзельнікаў форуму была арганізавана дэгустацыя прадукцыі вядучых беларускіх малака- і мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

На палях форуму Юрый Горлаў правёў перагаворы з міністрам — каардынатарам па эканамічных пытаннях Інданезіі Аірланга Хартарта. Бакі дамовіліся прадоўжыць сумесную работу па забеспячэнні харчовай бяспекі Інданезіі, аблягчэнні ўзаемнага доступу сельскагаспадарчых тавараў на рынкі, а таксама актывізаваць дзелавыя візіты. Беларускі бок таксама прапанаваў разгледзець магчымасць супрацоўніцтва ў галіне аграрнай адукацыі на базе чатырох профільных ВНУ краіны.

Цяпер для паставак у Інданезію атэставана 17 беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў, 13 з якіх прайшлі вочную інспекцыю інданезійскага боку ў бягучым годзе. Вядзецца работа па пашырэнні пераліку атэставаных пляцовак і арганізацыі паставак ялавічыны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»