Ёсць перадумовы для перавышэння мінулагодняга аб’ёму тавараабароту Беларусі і Расіі — Селіверстаў
Фота з архіва 3 кастрычніка, Мінск . Ёсць усе перадумовы для перавышэння аб’ёму тавараабароту Беларусі і Расіі мінулага года. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» расказаў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, .
Адказваючы на пытанне аб тым, як у 2026 годзе складваюцца беларуска-расійскія адносіны, Юрый Селіверстаў адзначыў: «Яны дастаткова інтэнсіўныя. Каля 27 дэлегацый пабывалі ў Беларусі, іх узначальвалі кіраўнікі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі (губернатар або кіраўнік края). На ўзроўні намесніка кіраўніка — яшчэ 42 дэлегацыі. Больш за 20 візітаў міністраў або афіцыйных прадстаўніцтваў расійскіх рэгіёнаў. Гэта не проста нейкія адзінкавыя выпадкі або пара дзясяткаў сустрэч, гэта пастаянная сістэмная работа. Пры гэтым каля 50 нашых дэлегацый выязджала за гэты час у расійскія рэгіёны».
Пасол звярнуў увагу, што ідзе дзелавая работа, без якой немагчыма глыбокая кааперацыя, на якую нацэльваюць урад і Прэзідэнт.
«Тавараабарот за мінулы год — амаль $55 млрд (толькі тавары, без паслуг). У бягучым годзе ёсць перадумовы перавысіць гэты аб’ём. Пакуль аб лічбах гаварыць рана, але тэмпы росту нядрэнныя. Каля 15% да папярэдняга перыяду мы маем па розных пазіцыях, — канстатаваў Юрый Селіверсаў. — Ёсць віды прадукцыі, асобныя віды машынабудавання, якія прасядаюць з-за таго, што прасядаюць і расійскія пастаўкі, расійскі рынак. Але ў цэлым сітуацыя і аб’ём тавараабароту пакідае добрыя перспектывы не проста на захаванне, а нават на перавышэнне мінулага года».
Юрый Селіверстаў адзначыў, што вядзецца работа і ў сферы паслуг. «Транспартныя паслугі займаюць ільвіную долю ўсяго гэтага аб’ёму. Ёсць і будаўнічыя паслугі, і паслугі ў сферы IT. Яны аказваюцца як намі, так і нам. Але трэба рухацца наперад і ў новых варыянтах, – сказаў спікер, звярнуўшы ўвагу на перспектыўнасць сферы турыстычных паслуг. – Гэта цэлы комплекс дзеянняў. Пад турызм можна падцягнуць прамыя авіяцыйныя зносіны. Амаль 50 тыс. чалавек перавезлі прыгранічныя электрычкі».






