Баскетбалістам «Гродна-93» засталося выйграць адзін матч для выхаду ў фінал чэмпіянату Беларусі
Фота з архіва 8 мая, Мінск . Баскетбалісты «Гродна-93» атрымалі другую перамогу над віцебскім «Рубонам» у паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі,
У другім дамашнім паядынку дзеючыя чэмпіёны краіны выйгралі ў віцябчан з лікам 100:76. На старце паўфінальнай серыі падапечныя Дзмітрыя Кузьміна таксама былі мацнейшыя за «Рубон» — 85:62. Калі 14 мая ў Віцебску гродзенская каманда зноў выйграе, то стане першым фіналістам 34-га нацыянальнага першынства.
Пасля дзвюх сустрэч у другой паўфінальнай пары раўнавага — 1:1. Баскетбалісты «МІНСКА» ў першым матчы на сваёй пляцоўцы ўступілі магілёўскаму «Барысфену» з лікам 71:77, а затым узялі ўпэўнены рэванш з вынікам 85:77. Трэці і чацвёрты матчы гэтага паўфіналу адбудуцца 13 і 15 мая ў Магілёве.
У жанчын усе прызёры ўжо вядомы. Уладальніцамі золата пасля 13-гадовага перапынку сталі баскетбалісткі гродзенскай «Алімпіі», якія тройчы запар абыгралі «МІНСК». Бронзу заваяваў асноўны склад «Гарызонта», які ўпэўнена перамог сваю маладзёжную каманду.






