Прэзідэнт Манголіі назваў Мінск раем на зямлі
Ухнаагійн Хурэлсух 25 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнта Манголіі Ухнаагійн Хурэлсуха вельмі ўразіла сталіца Беларусі — горад Мінск. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у нефармальнай абстаноўцы,
«Мы ажыццяўляем розныя дзяржаўныя візіты ў іншыя краіны, але наведаць Беларусь і азнаёміцца з Мінскам — зусім іншы свет. Таму што, у адрозненне ад іншых сталіц, гэта для мяне здаецца раем на зямлі. Тут клімат, прырода вельмі цудоўныя. Вельмі спадабалася ваша краіна, у тым ліку сталіца Мінск і інфраструктура», — сказаў мангольскі лідар.
Ухнаагійн Хурэлсух адзначыў, што гэта яго першы візіт у Беларусь. «Я паспеў пазнаёміцца ўжо з горадам Мінскам — сталіцай цудоўнай краіны Рэспублікі Беларусь», — адзначыў ён.
Прэзідэнт Манголіі падзяліўся, што ў нядзелю, 25 кастрычніка, ён наведаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама азнаёміўся з работай адукацыйнага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці МНС Беларусі.
«Самае першае, што зарадзілася ў маёй душы, — гонар за тое, што пад вашым мудрым і дальнабачным кіраўніцтвам Рэспубліка Беларусь вельмі моцна развілася. Сталіца Мінск з яе прасторнымі краямі, прыродай і кліматам пакінула ў мяне прыемнае пачуццё», — сказаў Ухнаагійн Хурэлсух.
Што датычыцца развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю, Прэзідэнт Манголіі падтрымаў прапанову Аляксандра Лукашэнкі аб неабходнасці рэалізаваць два-тры канкрэтныя праекты: «Я з гэтай прапановай поўнасцю згодны, поўнасцю падтрымліваю».
Ухнаагійн Хурэлсух нагадаў, што ў 2024 годзе Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам Манголію. Цяпер жа праходзіць візіт у адказ мангольскага лідара ў Беларусь. «Гэта яскравае сведчанне таго, што ў нас у душы, у нашых думках ёсць імкненне да плённага супрацоўніцтва ў будучым», — падкрэсліў Прэзідэнт Манголіі.





