Палітыка

Генеральны сакратар АДКБ: ініцыятыва Беларусі па Еўразійскай хартыі заслугоўвае пільнай увагі ў свеце

Таалатбек Масадыкаў. Фота з архіва 15 верасня, Масква /Эдуард Півавар . Агучаная Беларуссю ініцыятыва аб стварэнні Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі заслугоўвае пільнай увагі міжнароднай супольнасці. Такое меркаванне выказаў генеральны сакратар АДКБ Таалатбек Масадыкаў у сваім артыкуле для часопіса «Национальная оборона», .

Таалатбек Масадыкаў адзначыў значнасць Заключнага акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 1975 года, які адыграў важную ролю ў захаванні міру і наладжванні дыялогу на кантыненце ў перыяд халоднай вайны. «Кіруючыся аналагічнай мэтай, некалькі гадоў таму Рэспубліка Беларусь выступіла з праектам Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі. Бачым рацыянальнасць такога падыходу беларускага боку, перакананы ў тым, што гэта ініцыятыва патрабуе пільнай увагі з боку міжнароднай супольнасці», — падкрэсліў ён.

Генеральны сакратар АДКБ таксама паведаміў, што арганізацыя робіць стаўку на ўзаемадзеянне з традыцыйнымі міжнароднымі партнёрамі ў асобе ААН, ШАС і СНД, развівае адносіны з новымі аб’яднаннямі, такімі як Афрыканскі саюз. «Мы таксама бачым мэтазгоднасць аднаўлення работы з АБСЕ. Пасля працяглага перапынку, звязанага з пазіцыяй шэрага краін, якія ўваходзяць у гэту арганізацыю, у маі бягучага года адбылася мая сустрэча з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу. Добрай навіной стала шчырая нацэленасць майго калегі на падтрымку- ўстойлівага дыялогу паміж нашымі структурамі. Па-ранейшаму перакананы ў тым, што ў гэтай арганізацыі ёсць значны патэнцыял, які можна выкарыстоўваць для рэалізацыі яе першапачатковай задачы — умацавання бяспекі ў Еўропе», — адзначыў ён.

Гаворачы аб НАТА, Таалатбек Масадыкаў канстатаваў: «Калісьці мы прапаноўвалі дыялог Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. Гэтыя дзеянні не прынеслі выніку, тым не менш АДКБ захоўвае прыхільнасць да прагматычнага падыходу і не лічыць, што перспектыў дыялогу не існуе».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»