Баланс інтарэсаў. Законапраект па пытаннях знешняй працоўнай міграцыі прыняты ў першым чытанні
17 лістапада, Мінск . У Беларусі прапануюць устанавіць забарону на ажыццяўленне працоўнымі-імігрантамі працоўнай дзейнасці па іншай прафесіі рабочага (пасады служачага), адрознай ад указанай у працоўным дагаворы, заключаным з беларускім наймальнікам, у трэцяга боку. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб знешняй працоўнай міграцыі», які прыняты дэпутатамі ў першым чытанні,
«У мэтах недапушчэння невыканання правоў працоўных імігрантаў прапануецца забараніць, каб яны выконвалі абавязкі для трэціх асоб, таксама як і самім працоўным імігрантам — забараніць працаўладкаванне альбо выкананне іншых абавязкаў, (адрозных ад тых. — Заўвага БЕЛТА), па якіх ім быў дадзены дазвол для працаўладкавання, у трэціх асоб», — адзначыў у каментарыі журналістам член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Павел Папко.
Такім чынам, дзяржава гарантуе, што тыя ўмовы найму, якія былі агучаныя фірмамі пры пошуку персаналу для працаўладкавання, будуць выкананы і ў частцы зарплаты, і ўмоў працы, падкрэсліў дэпутат.
У цэлым, паводле яго слоў, Беларусь прадаўжае сістэмную работу па ўдасканаленні ўжо дастаткова прагрэсіўнага працоўнага заканадаўства ў гэтай сферы. Названы праект закона накіраваны на аптымізацыю працэсаў па выкананні працоўных правоў грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь для працаўладкавання.
Законапраектам таксама прадугледжваецца недапушчальнасць падмены працоўных адносін грамадзянска-прававымі пры ажыццяўленні працоўнай дзейнасці замежнымі работнікамі. Вызначаецца парадак дзейнасці агенцтваў па падборы персаналу. Змяняюцца паўнамоцтвы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў галіне знешняй працоўнай міграцыі. Карэкціруюцца ўмовы ажыццяўлення працоўнымі-імігрантамі працоўнай дзейнасці.
Акрамя таго, удакладняецца пералік катэгорый іншаземцаў, у дачыненні да якіх наймальнікі вызваляюцца ад атрымання спецыяльнага дазволу на права заняцця працоўнай дзейнасцю ў Беларусі, а таксама падстаў для анулявання такога спецыяльнага дазволу.
Фота Сяргея Шэлега





