Аграрыі Беларусі намалацілі 9,2 млн тон збожжа
Фота з архіва 11 верасня, Мінск . Аграрыі Беларусі намалацілі 9,2 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 11 верасня, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9205 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2415 тыс. т, Гродзенская — 1844 тыс. т, Брэсцкая — 1676 тыс. т, Магілёўская — 1209 тыс. т, Гомельская — 1093 тыс. т, Віцебская — 968 тыс. т
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 778 тыс. га, што складае 52% ад плана ў памеры 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 283 тыс. га — 19% ад плана.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 655 тыс. т (99% ад плана ў памеры 663 тыс. т), піваварнага ячменю — 94 тыс. т (109% ад плана ў памеры 86 тыс. т).
Кукуруза на сілас убрана з 20% плошчаў.
Скошана траў другім укосам на 945 тыс. га, што складае 94% ад плана ў памеры 1010 тыс. га.
Нарыхтавана: сена 585 тыс. т — 82% ад плана, сенажу — 12 578 тыс. т (88%), сіласу — 3775 тыс. т (18%), травяных кармоў — 4853 тыс. т кармавых адзінак (48%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 172% да плана.
Цукровыя буракі ўбраны з 19% плошчаў. Накапана 892 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 430 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 422 тыс. т, Гродзенская — 305 тыс. т, Брэсцкая — 90 тыс. т, Магілёўская — 74 тыс. т, Віцебская — 1 тыс. т.
Бульба ўбрана з 15% плошчаў краіны. Накапана бульбы 120 тыс. т з сярэдняй ураджайнасцю 355 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 45 тыс. т, Мінская — 24 тыс. т, Брэсцкая — 19 тыс. т, Гомельская — 14 тыс. т, Віцебская — 10 тыс. т, Гродзенская — 8 тыс. т.






