Эканоміка

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 82 працэнтах запланаваных плошчаў

Фота з архіва 17 чэрвеня, Мінск . Першы ўкос траў праведзены на 82 працэнтах запланаваных плошчаў у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

«Паводле аператыўных даных на 17 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1158 тыс. га, што складае 82 працэнты ад плана ў  памеры 1407 тыс. га. Убрана траў — 87 працэнтаў ад скошанага. Сенажу нарыхтавана 5897 тыс. т, што складае 41 працэнт ад плана ў памеры 14 309 тыс. т», — расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: Мінская вобласць — 1497 тыс. т, што складае 43 працэнты ад плана, Брэсцкая — 1185 тыс. т (39 працэнтаў), Гродзенская — 1105 тыс. т (41 працэнт), Магілёўская — 835 тыс. т (50 працэнтаў), Гомельская — 675 тыс. т (44 працэнты), Віцебская — 599 тыс. т (31 працэнт).

Нарыхтавана сена 65 тыс. т — 9 працэнтаў ад плана, сіласу — 237 тыс. т, што складае больш як 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 1742 тыс. т кармавых адзінак, што складае 17 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 925 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 99 працэнтаў да плана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»