Прэзідэнт

Лукашэнка назваў галоўную ўмову, каб выйграваць канкурэнцыю па тэхніцы на замежных рынках 

Фота з архіва 11 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ліку першачарговых задач для айчынных вытворцаў тэхнікі назваў 100-працэнтную лакалізацыю і забеспячэнне высокай якасці прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў 11 чэрвеня, прымаючы кадравыя рашэнні,

«Задача адна — рабіць сваё, 100 працэнтаў павінна быць лакалізацыя (на першым этапе — 90 працэнтаў). Усё павінна быць беларускае. І самае галоўнае — якасць», — заявіў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што за невыкананне гэтых патрабаванняў спагнанне будзе вельмі жорсткае.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што заўсёды трымае на кантролі гэту тэму і патрабуе за гэта з урада. «З прэм’ер-міністрам, віцэ-прэм’ерам Каранкевічам і міністрам мы пастаянна аб гэтым гаворым. Усё, размовы закончаны», — канстатаваў Прэзідэнт, запатрабаваўшы забяспечваць належную якасць выпускаемай прадукцыі.
Асабліва гэта датычыцца тэхнікі, у тым ліку вытворчасці МАЗ. «Калі мы ідзём у Афрыку і канкурыруем з амерыканцамі, расіянамі, кітайцамі… Калі мы канкурыруем, то трэба выйграваць. Пакуль выйграём. Але ні ў якім разе нельга апускаць гэту планку. Чаго б нам гэта ні каштавала. Якасць — пытанне нумар адзін», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»