Грамадства

Першая вочная сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый адбылася ў аэрапорце Гомеля

29 кастрычніка, Гомельскі раён . У аэрапорце Гомеля адбылася першая вочная сустрэча расійскай і ўкраінскай дэлегацый, якія прымаюць удзел у гуманітарнай аперацыі на херсонскім напрамку,

З першых мінут сустрэчы быў зададзены пазітыўны тон. Прадстаўнікі Масквы і Кіева паціснулі адзін аднаму рукі і пагутарылі. Сустрэча адбылася з удзелам беларускага боку, які таксама далучыўся да гуманітарнай аперацыі.
Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтым вялікім міжнародным працэсе, стала першым зыходным пунктам і пачала ўжо выконваць сваю частку абавязацельстваў па раней дасягнутых дамоўленасцях.
Населены пункт Алешкі размешчаны на левым беразе Дняпра за 5 км ад Херсона. Горад знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад лініі фронту і на працягу апошніх гадоў рэгулярна абстрэльваўся.

Для правядзення гуманітарнай аперацыі расійскі і ўкраінскі бакі пры пасрэдніцтве ЗША — і перш за ўсё жонкі амерыканскага лідара Меланіі Трамп — дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў раёне населенага пункта. Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»