Грамадства

Больш за 200 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз са студзеня — ДПК

Фота з архіва 19 кастрычніка, Мінск . Больш за 200 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь без віз са студзеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце (ДПК).

З пачатку года ў Беларусь прыехалі 200 754 замежныя грамадзяніны з 38 дзяржаў, якія ўключаны ў спіс бязвізу. Традыцыйна госці з суседніх з Беларуссю краін складаюць большасць.

Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 458 923 жыхары еўрапейскіх краін. З Латвіі прыехалі 461 789 чалавек, з Літвы — 735 792, а з Польшчы — 165 324. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 96 018 чалавек.

У ДПК нагадалі, што кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»