Палітыка

Рыжанкоў прапанаваў звязаць зарплаты ў ААН з колькасцю ўрэгуляваных канфліктаў 

Фота pixabay.com 2 кастрычніка, Мінск . Эфектыўнасць ААН трэба ацэньваць па канкрэтных выніках, уключаючы ўрэгуляванне канфліктаў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў 1 кастрычніка ў інтэрв’ю ТАСС, тэкст якога апублікаваны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, .

«ААН перастала займацца вырашэннем канкрэтных пытанняў, якія хвалююць чалавецтва. На самай справе чыноўнікі Сакратарыята даўно забылі, што яны не галоўныя ў ААН. Галоўныя ў ААН — краіны. Яны павінны ўзяць пад казырок і выконваць усе задачы, якія прапісаны ў Статуце ААН», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Міністр лічыць, што супрацоўнікам Сакратарыята ААН трэба часцей працаваць непасрэдна ў гарачых кропках, а іх паказчыкі эфектыўнасці і ўзровень аплаты можна было б звязаць з колькасцю ўрэгуляваных канфліктаў і знойдзеных рашэнняў па міжнародных праблемах. «Калі ў іх усё ідзе ад таго, колькі ён гадзін праседзеў у сябе ў крэсле, і ад гэтага капае зарплата, і колькі кубкаў кавы выпіў, тады зусім іншая справа», — заўважыў кіраўнік МЗС.

Максім Рыжанкоў таксама падкрэсліў, што ААН павінна своечасова займацца новымі глабальнымі праблемамі, у тым ліку развіццё штучнага інтэлекту, а яе работа павінна адпавядаць сучасным рэаліям. «ААН трэба займацца тымі пытаннямі, якія ўзнікаюць сёння з нашага жыцця раптоўна, нібыта прадказальна, але раптоўна. Мы бяром пытанне штучнага інтэлекту. Але ж гэта Кітай стварыў Сусветную арганізацыю па штучным інтэлекце. Чаму ААН не ўбачыла гэту праблему, пра якую дзесяцігоддзямі з трыбун тут гаварылі лідары многіх краін або іх прадстаўнікі?» — запытаў дыпламат.

Паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, міжнародным інстытутам неабходна абнаўляць інструменты і напрамкі работы з улікам з’яўлення новых выклікаў. «Накіраванасць арганізацыі павінна быць у духу з часам. Яны стварылі пэўны апарат, стварылі інструментарый і па накатанай ужо дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем там рухаюцца», — канстатаваў міністр. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»