Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння
Сердар Бердымухамедаў. Фота з архіва 22 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з днём нараджэння. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Пад Вашым кіраўніцтвам дружалюбны Туркменістан дасягнуў новых поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і значных вынікаў на міжнароднай арэне», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, а таксама ўвасаблення ў жыццё планаў на карысць народа Туркменістана.






