Эканоміка

«Мы павінны больш гандляваць адзін з адным». Пасол Узбекістана аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю 

6 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Узбекістан павінны больш гандляваць і абменьвацца культурнымі праектамі. Аб гэтым заявіў пасол Узбекістана ў Беларусі Нурыдзін Мамажонаў 6 кастрычніка ў Доме дружбы на сустрэчы членаў таварыства «Беларусь — Узбекістан» з дырэктарам Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане Кабулжонам Сабіравым, паведамілі арганізатары.

У беларускага і ўзбекскага народаў ёсць агульнае гістарычнае мінулае, адзначыў дыпламат. Ён звярнуў увагу, што трэба перадаваць маладому пакаленню лепшае з вопыту беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва. Пасол Узбекістана нагадаў, што пастаўлена задача больш актыўна развіваць гандлёва-эканамічныя адносіны і давесці ўзаемны гандаль да $2 млрд. «А па выніках гэтага года чакаецца дасягненне ўзаемнага тавараабароту $1 млрд. Мы павінны больш гандляваць адзін з адным, — сказаў кіраўнік дыпмісіі. — Многія бізнесмены, якія прыязджаюць у Беларусь, хочуць тут рэалізаваць эканамічныя праекты».

Ён звярнуў увагу, што развіваюцца сувязі з Беларуссю і ў адукацыйнай сферы: у беларускіх ВНУ вучацца больш за 3,5 тыс. узбекскіх студэнтаў.

На сустрэчы ішла размова аб развіцці беларуска-ўзбекскіх сувязей па лініі народнай дыпламатыі, асобна абмеркавана магчымасць рэалізацыі праектаў у галінах літаратуры і музыкі.

Кабулжон Сабіраў зрабіў акцэнт на важнасці развіцця кантактаў паміж краінамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, у тым ліку па лініі народнай дыпламатыі. «ШАС паказвае, як павінна развівацца супрацоўніцтва паміж краінамі. У нас адзіныя мэты — дружба паміж народамі, добрасуседства», — падкрэсліў дырэктар Цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»